У Беларусі праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!»

7 красавіка 2022

З 4 па 8 красавіка 2022 года ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!». Мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваны на прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблемы правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін.

На сённяшні дзень у краіне функцыянуюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 2 гарадскія цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей, 137 «крызісных» пакояў. У 2021 годзе ў цэнтры звярнуліся па дапамогу амаль 11 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад насілля ў сям’і, з якіх 2,5 тыс. сем’яў з дзецьмі да 18 гадоў. Паслуга часовага прытулку аказана 630 грамадзянам, у тым ліку 340 пацярпелым ад насілля ў сям’і, з якіх 66 сем’яў са 132 дзецьмі.

Правядзенне акцыі «Дом без насілля» робіць уклад у рэалізацыю Нацыянальнага плана па забеспячэнні гендэрнай роўнасці Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылках: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/s-4-po-8-aprelja-provoditsja-respublikanskaja-profilakticheskaja-aktsija-dom-bez-nasilija-5329-2022/, https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/v-2021-godu-v-ttsson-obratilos-za-pomoschjju-pochti-11-tys-grazhdan-postradavshix-ot-nasilija-v-semje-5331-2022/.

КАРТА САЙТА