У Беларусі праходзіць Тыдзень экалогіі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі праходзіць Тыдзень экалогіі

2 чэрвеня 2022

З 30 мая па 6 чэрвеня 2022 года напярэдадні Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, які штогод адзначаецца 5 чэрвеня, у Рэспубліцы Беларусь праходзяць экалагічныя мерапрыемствы, асноўная мэта якіх – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці аховы навакольнага асяроддзя.

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, яго тэрытарыяльнымі органамі і падпарадкаванымі арганізацыямі падрыхтавана праграма, якая ўключае больш за 300 мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах краіны: сустрэчы з навучэнцамі школ, лекцыі ў ВНУ, экалагічныя конкурсы і валанцёрскія акцыі, дні адчыненых дзвярэй, экскурсіі ў запаведныя зоны, бясплатныя кансультацыі і іншыя.

Інфармаванне насельніцтва аб важнасці аховы навакольнага асяроддзя ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб тыдні экалогіі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/ekologicheskie-meroprijatija-v-ramkax-nedeli-ekologii-oxvatjat-kazhdyj-rajon-belarusi-4228/?fbclid=IwAR1AtVskLKZZS1SgTwvArxhZivNTvcuFWX6uDDjLB-qdK9bOEUx2KSYPe0w.

КАРТА САЙТА