У Беларусі праходзіць тыдзень прадпрымальніцтва - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі праходзіць тыдзень прадпрымальніцтва

22 сакавіка 2022

З 21 па 27 сакавіка 2022 года Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў праводзіць VII Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва. Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва з’яўляецца маштабнай дыялогавай пляцоўкай па абмеркаванні актуальных пытанняў і прыярытэтных напрамкаў развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі.

На працягу VII Беларускага тыдня прадпрымальніцтва запланавана правядзенне больш як 150 мерапрыемстваў па ўсёй краіне: семінары, канферэнцыі, лекцыі, экскурсіі, трэнінгі, квэсты, майстар-класы, абмеркаванні ў фармаце «круглых сталоў» і панэльных дыскусій.

Ключавой падзеяй стане IV Рэспубліканскі дзелавы форум «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Кансалідацыя. Стратэгія і тактыка», які адбудзецца 23 сакавіка 2022 года. У ходзе форуму пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі».

Правядзенне VII Беларускага тыдня прадпрымальніцтва ўносіць важны ўклад у рэалізацыю стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Беларусі і Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З праграмай мерапрыемстваў VII Беларускага тыдня прадпрымальніцтва можна азнаёміцца па спасылцы: https://rce.by/week-bp.php.

КАРТА САЙТА