1

У Беларусі праходзяць грамадскія абмеркаванні праекта Нацыянальнага плана дзеянняў па прадухіленню дэградацыі зямель

Праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па прадухіленню дэградацыі зямель (глеб) на 2021-2025 гады» вынесены на грамадскае абмеркаванне да 16 красавіка.

Праект уключае:

  • мерапрыемствы па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў галіне прадухілення дэградацыі зямель (глеб);
  • практычныя меры па прадухіленню дэградацыі і аднаўленню дэградаваных зямель (глеб);
  • павышэнне ўзроўню навукова-тэхнічных ведаў і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Мерапрыемствы, што былі ўключаныя ў праект Нацыянальнага плана па прадухіленню дэградацыі зямель, накіраваныя на дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Захаванне экасістэм сушы».

Арганізатар публічнага абмеркавання праекта – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Азнаёміцца з праектам можна на Прававым форуме Беларусі. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 6 па 16 красавіка 2021 г. уключна на электронны адрас: a.kuzmich.belarus@gmail.com.