У Беларусі праходзяць мерапрыемствы па растлумачэнні палажэнняў Канцэпцыі прававой палітыкі

6 верасня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце прайшла першая інфармацыйная лекцыя ў рамках цыкла мерапрыемстваў па растлумачэнні значэння і палажэнняў Канцэпцыі прававой палітыкі.
Галоўнай мэтай дадзенай інфармацыйнай кампаніі з’яўляецца давядзенне зместу Канцэпцыі прававой палітыкі да студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ навучальных устаноў краіны.
Асноўная ўвага ў абмеркаваннях будзе нададзена перадгісторыі падрыхтоўкі і прыняцця Канцэпцыі прававой палітыкі, адрозненню Канцэпцыі ад іншых падобных дакументаў, палажэнням дадзенай Канцэпцыі, магчымасцям яе выкарыстання ў адукацыйным працэсе і інш.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб першай лекцыі можна азнаёміцца па спасылцы.