1

У Беларусі праходзяць нацыянальныя кансультацыі па пытанні трансфармацыі адукацыі

3 жніўня 2022 года на базе ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» прайшлі грамадскія абмеркаванні па пытанні трансфармацыі адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны – прадстаўнікі дзіцячых і маладзёжных парламентаў, органаў вучнёўскага і студэнцкага самакіравання, Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця, падлеткі і маладыя людзі з уразлівых груп насельніцтва.

Удзельнікі разгледзелі актуальныя пытанні развіцця адукацыі – лічбавае навучанне, атрыманне навыкаў для жыцця і працы, інклюзіўныя і бяспечныя школы, інавацыйныя рашэнні і спосабы дасягнення Мэты ўстойлівага развіцця 4 «Якасная адукацыя».

Прапановы маладых людзей па развіццю адукацыі будуць прааналізаваны і прадстаўлены імі для разгляду на Нацыянальным круглым стале па падрыхтоўцы да Саміта па трансфармацыі адукацыі, што ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб нацыянальных кансультацыях па трансфармацыі адукацыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://edu.gov.by/news/uslyshat-mnenie-molodykh-lyudey/.