У Беларусі прайшоў Форум бацькоў – 2021 - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі прайшоў Форум бацькоў – 2021

30 чэрвеня 2021

19 чэрвеня 2021 года прайшоў Форум бацькоў – 2021 «Татам быць зараз!», прымеркаваны да Міжнароднага Дня бацькі.

Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні актыўнага ўключэння бацькоў у выхаванне і клопат аб сваіх дзецях, адказнага і ўсвядомленага бацькоўства, узаемадзеяння школы і бацькоў у выхаванні дзяцей, асветы будучых і маладых бацькоў, а таксама пытанні рэалізацыі дзяржаўнай сямейнай палітыкі і бацькоўства як карпаратыўную каштоўнасць для працадаўцы.

У Беларусі жанчыны працягваюць несці двайную нагрузку на працы і ў сям’і, марнуючы на догляд дзяцей у 3,5 разы больш часу за мужчын. Праз тое важна змагацца са стэрэатыпамі і пераасэнсоўваць ролю бацькі ў сям’і. Гэта будзе спрыяць дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 5 «Гендэрная роўнасць».

Больш падрабязна пра форум можна пачытаць на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

КАРТА САЙТА