У Беларусі праведзена сацыяльнае даследаванне патрэбнасцей насельніцтва пенсіённага ўзросту - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі праведзена сацыяльнае даследаванне патрэбнасцей насельніцтва пенсіённага ўзросту

1 кастрычніка 2023

Дзяржаўная палітыка Беларусі ў адносінах да грамадзян 65+ накіравана на стварэнне ўмоў для актыўнага і дастойнага жыцця.

Для выяўлення патрэбнасцей насельніцтва пенсіённага ўзросту ў 2023 годзе Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук было праведзена сацыяльнае даследаванне. У даследаванні прыняў удзел 601 рэспандэнт пенсіённага ўзросту. Апытанне праводзілася ва ўсіх абласных гарадах і г. Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах.

Вынікі даследавання даступныя па спасылцы.

Стварэнне ўмоў для ўдзелу пажылых людзей у жыцці краіны робіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА