24 верасня 2021
15 верасня 2021 г. Мiнiстр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, а таксама прадстаўнікі розных профільных ведамстваў і арганізацый падвялі вынікі маштабнай рэабілітацыі тарфянікаў у Гомельскай вобласці.
У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі — 2-я фаза” у краіне былі праведзены работы па забалочваньні асушаных тэрыторый. Каардынацыя і рэалізацыі праекта ажыццяўляецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 г. № 623 пры фінансаванні Карэйскай лясной службы ў рамках ініцыятывы «Партнёрства па азеляненні засушлівых земляў». На раней асушаных участках у ходзе рэалізацыі праекта пабудавалі дамбу і па спецыяльнай тэхналогіі выбудавалі 120 перамычак, якія павінны затрымліваць ваду. Таксама ў рамках праекта была ўсталяваная інавацыйная сістэма аўтаматычнага маніторынгу і ранняга выяўлення лясных пажараў «Лясной вартаўнік».
Таксама ў рамках праэкту была ўсталяваная інавацыйная сістэма аўтаматычнага маніторынгу І ранняга выяўлення ляснем пажараў «ляснем вартаўнік».
Экалагічная рэабілітацыя балотных угоддзяў ўносіць важны ўклад у вырашэнне многіх глабальных праблем, а таксама спрыяе дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця 13, 15 і іншых.
З больш падрабязнай інфармацыяй па паўторным забалочваньні асушаных тарфянікаў можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/ministr-andrej-xudyk-prinjal-uchastie-v-meroprijatii-posvjaschennom-zaversheniju-rabot-po-povtornomu-3867/.
КАРТА САЙТА