У Беларусі праводзіцца конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі праводзіцца конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

20 чэрвеня 2022

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання ім дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб’ектам малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па напрамках:

  • стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг);
  • арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
  • вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне;
  • укараненне новых тэхналогій.

Заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна накіраваць да 30 чэрвеня 2022 года.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадпрымальніцтва ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 8, 9, 12 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/actual-news-ru/view/vnimaniju-rukovoditelej-mikro-i-malyx-organizatsij-individualnyx-predprinimatelej-46452-2022/.

КАРТА САЙТА