У Беларусі прэзентавалі лепшыя практыкі па аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі прэзентавалі лепшыя практыкі па аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту

5 снежня 2023

28 лістапада 2023 года ў рамках Глабальнай ініцыятывы «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту» ў Менску адбыўся семінар «Сумесныя намаганні супраць хатняга гвалту: комплексная дапамога пацярпелым ад хатняга гвалту з акцэнтам на ўразлівыя катэгорыі грамадзян». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі семінара абмяняліся прафесійным вопытам і прэзентавалі практыкі па аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту, якія эфектыўна працуюць у Беларусі, а таксама абмеркавалі новыя інструменты для павышэння ўзроўню дасведчанасці па тэме фарміравання нулявой цярпімасці да хатняга гвалту.

Міжведамаснае ўзаемадзеянне спецыялістаў, уцягнутых у работу па прафілактыцы хатняга гвалту, а таксама аказанне падтрымкі пацярпелым уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 510 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА