20 кастрычніка 2023
21 кастрычніка 2023 года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Аднавім лясы разам!», накіраваная на аднаўленне ляснога фонду. Толькі ў 2023 годзе ў выніку непагадзі пацярпела, больш за 3 тысячы га ляснога фонду, які неабходна аднавіць на працягу трох гадоў.
Цягам дня валанцёры будуць дапамагаць работнікам лясной гаспадаркі ва ўзнаўленні ветравальна-бураломных участкаў — для гэтага неабходна звярнуцца ў мясцовую лесагаспадарчую ўстанову, якая забяспечыць неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром. Прыняць удзел у акцыі можа любы ахвочы.
Аднаўленне ляснога фонду ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА