У Беларусі пройдзе акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»

З 8 па 11 лістапада 2022 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаваная да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. Дэвіз акцыі – «У адзіным руху да лепшага».
Мэта правядзення акцыі – прыцягненне ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, а таксама павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці іх выкарыстання. Падчас правядзення акцыі ў абласных цэнтрах і г. Мінск пройдуць інфармацыйна-навучальныя анлайн-лекцыі і семінары на тэму энергазберажэння.
Рацыянальнае выкарыстанне энергарэсурсаў з’яўляецца адной з важных мер па паляпшэнні дабрабыту грамадзян і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» можна азнаёміцца па спасылцы.