У Беларусі пройдзе акцыя «Тыдзень лесу» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі пройдзе акцыя «Тыдзень лесу»

1 красавіка 2021

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 3 па 10 красавіка 2021 года. Яе арганізатарам выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Акцыя адбудзецца ўжо ў 14-ы раз. Летась у рамках акцыі высадзілі больш за 23 мільёны дрэў на плошчы каля 5,5 тыс. га. Галоўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу. Лясы забяспечваюць харчовую бяспеку, іграюць ключавую ролю ў барацьбе са змяненнем клімату, дапамагаюць захаваць біяразнастайнасць. Правядзенне акцыі «Тыдзень лесу» з’яўляецца укладам у рэалізацыю задачы 15.2. Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Укараненне метадаў рацыянальнага выкарыстання ўсіх тыпаў лясоў, спыненне абязлесення, аднаўленне лясоў, якія дэградавалі, і значнае пашырэнне маштабаў лесанасаджэння і лесааднаўлення ва ўсім свеце».

Каб паўдзельнічаць у акцыі, дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Больш інфармацыі і кантактаў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Асобныя паказчыкі дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі:

КАРТА САЙТА