У Беларусі пройдзе анлайн-хакатон па развіццю экалагічнага турызму

15 лістапада 2022 года пройдзе анлайн-хакатон па фарміраванні канцэпцыі глэмпінгу для заказніка «Асвейскі». Да ўдзелу ў анлайн-хакатоне запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты, прадстаўнікі сферы турызму, архітэктуры, будаўніцтва, ландшафтнага дызайну і сумежных абласцей, якія на працягу 1 дня будуць працаваць у камандах па 5 чалавек над стварэннем праекта ў галіне экалагічнага турызму ў раёне вострава Ду. Агульная колькасць удзельнікаў складзе 35 чалавек. На аснове найлепшага рашэння будзе распрацаваны рэальны праект і турыстычны маршрут.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў хакатоне можна на сайце.
Стварэнне глэмпінгу стане кропкай турыстычнага прыцягнення на востраве Ду і будзе садзейнічаць развіццю экатурызму ў заказніку «Асвейскі», што ўнясе ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб хакатоне можна азнаёміцца па спасылцы.