5 лістапада 2019
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця праекта ПРААН /ЮНІСЕФ / ЮНФПА «Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» аб’яўляе конкурс «Ад глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў».
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу грамадскасці і журналістаў да тэмы ўстойлівага развіцця, абмеркаваць мэты ўстойлівага развіцця ў СМІ і ўцягнуць актыўных грамадзян і арганізацыі ў дасягненне МУР.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
Хто можа ўдзельнічаць?
Да ўдзелу запрашаюцца рэдакцыі СМІ, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, сеткавыя выданні, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі сродкаў масавай інфармацыі, сеткавых выданняў і інтэрнэт-рэсурсаў па прадстаўленні рэдакцыі або ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу ў адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
На конкурс прымаюцца матэрыялы ў розных жанрах: нарыс, інтэрв’ю, артыкул, тэлевізійная і радыёперадача і інш., а таксама цыклы публікацый і перадач, якія былі апублікаваныя ці выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 20 лістапада 2019 года ў адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
Як прыняць удзел у конкурсе?
Для ўдзелу ў конкурсе трэба адправіць заяўку, а таксама аформленыя на друкаваных або электронных носьбітах матэрыялы асобна па кожнай намінацыі (не менш за 10 публікацый – для газет і 5 для часопісаў, інтэрнэт-рэсурсаў, тэле-(радыё-)праграм). Пры вылучэнні калектыўных работ паказваюцца вядучыя аўтары, але не больш за тры чалавекі.
Матэрыялы трэба адправіць у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з пазнакай «На рэспубліканскі конкурс «Ад глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў»» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11, кабінет 426) да 1 снежня 2019 года. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца да 25 снежня 2019 года.
З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.
Форму заяўкі на ўдзел у конкурсе можна спампаваць тут.
КАРТА САЙТА