12 студзеня 2023
З 20 студзеня па 10 сакавіка 2023 года ў Беларусі пройдзе ІІ Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Дзеці аб МУР», арганізаваны Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
У конкурсе могуць узяць удзел прадстаўнікі ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 20 студзеня 2023 года.
Палажэнне, якое рэгламентуе парадак правядзення II Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых творчых работ даступна па спасылцы.
Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР» садзейнічае папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця асяроддзе дзяцей і моладзі, а таксама фарміраванню разумення ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця.
КАРТА САЙТА