У Беларусі пройдзе конкурс інавацыйных праектаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі пройдзе конкурс інавацыйных праектаў

16 жніўня 2021

Беларускі інавацыйны фонд праводзіць конкурс інавацыйных праектаў у намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».

Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы (у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі) розных узроставых катэгорый. У конкурсе будуць разглядацца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі. Па выніках разгляду і абароны інавацыйных праектаў Савет конкурсу вызначыць пераможцаў і прызёраў, сярод якіх будуць выбраны праекты для далейшай камерцыялізацыі.

Правядзенне конкурсу інавацыйных праектаў ўносіць ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэтаў ўстойлівага развіцця 8, 9, 10 і іншых МУР.

Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе можна па спасылцы: http://konkurs.belinfund.by/applications/filing.

КАРТА САЙТА