1

У Беларусі пройдзе конкурс моладзевых ініцыятыў

У ліпені-снежні 2024г. з мэтай стварэння ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах у Беларусі будзе праходзіць конкурс моладзевых ініцыятыў, арганізаваны Міністэрствам адукацыі.

У конкурсе могуць узяць удзел некамерцыйныя моладзевыя і дзіцячыя грамадскія аб’яднанні, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, установы адукацыі і арганізацыі, а таксама моладзевыя групы.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца з 1 ліпеня па 1 кастрычніка 2024 г. уключна. З 2 лістапада па 30 лістапада 2024 г. будуць вызначаны пераможцы. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 10 снежня 2024 г.

Правядзенне конкурсу маладзёжных ініцыятыў робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

Больш падрабязная інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу маладзёжных ініцыятыў даступна па спасылцы.