У Беларусі пройдзе конкурс прадпрымальніцкіх ініцыятыў для ўстойлівага эканамічнага развіцця рэгіёнаў

Раскрыццё патэнцыялу раёнаў з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Падтрымка прадпрымальніцкіх ініцыятыў і развіццё новых бізнэс-мадэляў дапаможа ўстойліваму эканамічнаму росту, стварэнню працоўных месцаў і павышэнню якасці жыцця насельніцтва рэгіёнаў, што спрыяе дасягненню Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 10 «Памяншэнне няроўнасці».
Для раскрыцця патэнцыялу рэгіёнаў праводзіцца конкурс прадпрымальніцкіх ініцыятыў. Конкурс пройдзе ў рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуемага Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у 12 пілотных раёнах праекта:
- Брэсцкая вобласць: Бярозаўскі і Кобрынскі раёны;
- Віцебская вобласць: Браслаўскі і Аршанскі раёны;
- Гомельская вобласць: Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны;
- Гродзенская вобласць: Лідскі раён;
- Мінская вобласць: Барысаўскі і Маладзечанскі раёны;
- Магілёўская вобласць: Быхаўскі і Клічаўскі і раёны.
Прыняць удзел у конкурсе могуць:
- юрыдычныя асобы прыватнай формы ўласнасці, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, з месцам знаходжання на тэрыторыі раёнаў правядзення конкурсу;
- індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі раёнаў правядзення конкурсу.
Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе прадпрымальніцкіх ініцыятыў можна на сайце prospring.by. Прыём заявак ажыццяўляецца з 15 лютага 2021 года па 30 сакавіка 2021 года. Першыя 240 удзельнікаў змогуць атрымаць індывідуальныя дыстанцыйныя кансультацыі экспертаў, каб прааналізаваць і лепш прадставіць сваю бізнэс-ідэю.
Пераможцы конкурсу атрымаюць падтрымку ў выглядзе тавараў або паслуг, неабходных для рэалізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы.