1

У Беларусі пройдзе конкурс «Прадпрымальнік года»

1 красавіка 2025 года ў Беларусі стартуе Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года», арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь з мэтай папулярызацыі прадпрымальніцтва і стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян.

Конкурс праводзіцца сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў па намінацыях:

  • «Паспяховы старт»;
  • «Стабільны поспех»;
  • «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
  • «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
  • «Эфектыўны індывідуальны бізнес».

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2025 года.

Правядзенне Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 9 і іншых МУР.