У Беларусі пройдзе конкурс стартап-праектаў у сферы аховы здароўя - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі пройдзе конкурс стартап-праектаў у сферы аховы здароўя

15 лютага 2022

З мэтай папулярызацыі форм інтэлектуальнага вольнага часу і развіцця творчага патэнцыялу моладзі, а таксама выяўлення і падтрымкі перспектыўных стартап-праектаў у сферы аховы здароўя, з лютага па сакавік 2022 года пройдзе конкурс стартап-праектаў «MedicalStartup».

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканская маладзёжная рада пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

У конкурсе могуць прыняць удзел студэнты, магістранты і аспіранты, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, выпускнікі ўстаноў адукацыі, маладыя вучоныя і маладыя спецыялісты, якія прадставілі ідэю праекта ў адной з наступных намінацый:

  • «Медыцына клінічная»;
  • «Медыцына фундаментальная»;
  • «Фармацэўтычныя навукі».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку.

Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу вызначаны загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2022 г. №150.

Падтрымка стартап-праектаў у сферы аховы здароўя ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе “MedicalStartup” можна азнаёміцца па спасылцы: https://gsmu.by/about_the_university/news/63920/.

КАРТА САЙТА