У Беларусі пройдзе рэспубліканскі конкурс дзіцячых і маладзёжных праектаў «Энергамарафон» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі пройдзе рэспубліканскі конкурс дзіцячых і маладзёжных праектаў «Энергамарафон»

6 верасня 2023

У 2023/2024 навучальным годзе Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць XVI рэспубліканскі конкурс для дзяцей і моладзі «Энергамарафон».

Конкурс накіраваны на фарміраванне ў дзяцей актыўнай сацыяльнай пазіцыі да рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, а таксама выяўлення і распаўсюджвання перадавога вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.

Рэгіянальныя этапы конкурсу пройдуць ва ўстановах адукацыі абласцей і г. Мінска да канца 2023 года. Заключны этап XVII рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» адбудзецца ў сакавіку 2024 года ў Гомельскай вобласці.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА