29 красавіка 2022
У рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы па тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях TIBO пройдзе XIX Конкурс «Інтэрнэт-прэмія «TIBO».
Конкурс «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь з 2003 года і з’яўляецца прафесійнай прэміяй, якая штогод прысуджаецца Інтэрнэт-рэсурсам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага сегмента сеткі Інтэрнэт. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі», Асацыяцыя прадпрыемстваў анлайн-гандлю.
Заяўку на ўдзел у канкуры неабходна накіраваць да 6 траўня 2022 года.
Правядзенне Конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» робіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://tibo.by/#.
КАРТА САЙТА