25 студзеня 2023
Праблема ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў (САЗ) з’яўляецца вельмі актуальнай ва ўсім свеце. Улічваючы ў мінулым іх шырокае прымяненне ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, большасць САЗаў маюць штучнае паходжанне. Аб’ёмы непрыдатных пестыцыдаў, якія захоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь, на сённяшні дзень ацэньваюцца ў больш за 10 000 тон.
У краіне рэалізуюцца мерапрыемствы па выключэнні або звядзенні да мінімуму вытворчасці новых забруджвальнікаў, а таксама праводзіцца сістэмная работа па бяспечным захоўванні непрыдатных пестыцыдаў, іх экалагічнай утылізацыі і развіццю патэнцыялу ў галіне ўстойлівага кіравання САЗ.
У 2022 годзе ў рамках рэалізацыі праекта «Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6» з Беларусі былі вывезены і утылізаваны экалагічна бяспечным спосабам 570 тон непрыдатных пестыцыдаў. У выніку – Гродзенская і Віцебская вобласці былі поўнасцю ачышчаны ад небяспечных адходаў.
Экалагічна бяспечнае рэгуляванне хімічных рэчываў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА