У Беларусі прымаюцца меры па аднаўленні і прадухіленні скарачэння біяразнастайнасці

22 траўня штогод ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці. У 2023 годзе ён праходзіць пад лозунгам «Ад пагаднення да дзеянняў: адновім біялагічную разнастайнасць», які прымеркаваны да Куньмін-Манрэальскай глабальнай рамачнай праграмы ў галіне біяразнастайнасці, прынятай у лістападзе 2022 года ў рамках Канвенцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці.
У гэты дзень у Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Роля навукі ў пытаннях захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці».
У Рэспубліцы Беларусь рэалізуюцца Стратэгія па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і Нацыянальны план дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2021 — 2025 гады. Фінансаванне мерапрыемстваў нацыянальнага плана дзеянняў ажыццяўляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021 — 2025 гады.
Рэалізацыя комплексу мер па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 14, 15 і іншых МУР.
Больш інфармацыі па пытанні захавання біяразнастайнасці ў Беларусі можна даведацца па спасылцы.