У Беларусі прыняты змены заканадаўства ў галіне абыходжання з адходамі

29 снежня 2023 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 333-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі».
Закон прадугледжвае шэраг змяненняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, у прыватнасці:
- удакладнены тэрміналогія і асноўныя прынцыпы дзейнасці ў галіне абыходжання з адходамі;
- уведзена прыярытэтнасць асноўных напрамкаў адзінай дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы;
- выключана неабгрунтаванае пасярэдніцтва пры абыходжанні з адходамі;
- прадугледжаны нормы ў частцы набыцця права ўласнасці на адходы спажывання і другасныя матэрыяльныя рэсурсы, атрыманыя ў выніку зносу аб’ектаў і якія маюць кошт;
- удакладнена кола суб’ектаў гаспадарання, для якіх былі прадугледжаны выключэнні ў частцы захавання агульных патрабаванняў заканадаўства пры абыходжанні з адходамі.
Рэалізацыя палажэнняў Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Законе можна азнаёміцца па спасылцы.