У Беларусі расце ўзровень азелянення тэрыторый

У сучасным свеце, з прычыны канцэнтрацыі ў гарадах аб’ектаў прамысловасці і транспарту, высокая ступень тэхнагеннай нагрузкі на чалавека і экасістэмы. Улічваючы, што ў гарадах і населеных пунктах гарадскога тыпу пражывае больш за 72% насельніцтва Беларусі, азеляненне тэрыторый становіцца неад’емнай часткай стратэгіі іх развіцця і горадабудаўнічага планавання.
У Беларусі нарматыў азелянення тэрыторый населеных пунктаў устаноўлены на ўзроўні 40%, і апошнія тры гады паказчык расце. Так, у Брэсце ён складае 45,7%, у Віцебску – 49,1%, у Гомелі – 42,5%, у Гродне – 41,8%, у Магілёве – 44,3%, у Менску – 42,1%.
Так, у рамках рэалізацыі рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па навядзенню парадку на зямлі ў студзені – жніўні 2024 года высаджана больш за 200 тыс. дрэў і 299 тыс. кустоў пры плане 83 тыс. і 94 тыс. адпаведна. У тым ліку ўздоўж рэспубліканскіх трас высаджана каля 14 тыс. дрэў і 35 тыс. кустоў, уздоўж мясцовых аўтамабільных дарог – 4 тыс. дрэў і каля 2 тыс. кустоў.
Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемствах і інфармацыйных кампаніях па далейшым азеляненні Беларусі прадстаўлена ў рамках прэс-канферэнцыі «Азеляненне Беларусі: экалагічны патэнцыял гарадскіх ландшафтаў і прыдарожных аб’ектаў».
Арганізацыя экалагічна абгрунтаванай і сацыяльна збалансаванай структуры ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу з’яўляецца адной з вядучых задач устойлівага прыродакарыстання і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 11, 13, 15 і іншых МУР.