У Беларусі распрацавана дарожная карта па павышэнні якасці школьных падручнікаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі распрацавана дарожная карта па павышэнні якасці школьных падручнікаў

22 жніўня 2022

З мэтай удасканалення праграм і дапаможнікаў па вучэбных прадметах на базе абласных інстытутаў развіцця адукацыі былі праведзены дыялогавыя пляцоўкі. Мерапрыемствы прайшлі пры ўдзеле каля 400 чалавек – прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, устаноў адукацыі, удзельнікаў доследнай праверкі, метадыстаў, аўтараў і рэцэнзентаў навучальных дапаможнікаў.

На падставе атрыманых прапаноў сфарміраваны план мерапрыемстваў – дарожная карта па павышэнні якасці навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя мерапрыемствы маюць комплексны характар і прадугледжваюць карэкціроўку нарматыўных прававых і інструктыўна-метадычных дакументаў, удасканаленне метадычнай падтрымкі педагагічных кадраў і механізмаў нацыянальнага навучальнага кнігавыдання, перагляд планаў выпуску вучэбных выданняў.

Удасканаленне праграм і дапаможнікаў па вучэбных прадметах уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб дарожнай карце па павышэнні якасці школьных падручнікаў можна азнаёміцца па спасылцы:  https://www.belta.by/interview/view/obnovlenie-i-pereizdanie-chto-novogo-pojavitsja-v-shkolnyh-uchebnikah-v-etom-godu-8318/.

КАРТА САЙТА