2 сакавіка 2022
У Беларусі створаны спецыяльны мабільны дадатак для самастойных падарожжаў па зялёных маршрутах «BY Guide» https://by-guide.app/about-us/ (Android). Кіраўніком і аўтарам ідэі стала аспірантка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Долюк.
На дадзены момант анлайн-рэсурс уключае больш за 300 экалагічных сцежак і веламаршрутаў па ўсіх рэгіёнах краіны. Кожны маршрут змяшчае апісанне, фатаграфіі, GPS-трэк, а таксама спецыяльную сістэму пазначэнняў, якая дазваляе ацаніць даступнасць аб’екта для дзяцей, гадаванцаў, людзей з інваліднасцю. Усе правераныя камандай праекта маршруты адзначаны «знакам якасці».
У перспектыве плануецца распрацаваць аўдыягіды і ўключыць у дадатак сістэму для распазнання па спеве птушак і слядах жывёл.
Рэалізацыя праекта накіравана на прасоўванне ўстойлівага турызму, а таксама ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб дадатку «BY Guide» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/poedem-pokazhu.html.
КАРТА САЙТА