18 сакавіка 2024
Сучасныя інструменты электроннай камерцыі, такія як сацыяльныя сеткі і маркетплэйсы дазваляюць прадпрымальнікам весці бізнес з кліентамі ў рэжыме анлайн. Аднак, прадпрымальнікі ў сельскай мясцовасці сутыкаюцца з дадатковымі цяжкасцямі пры вядзенні анлайн-бізнэсу, так як большасць фінансавых рэсурсаў, адукацыйных устаноў і інфраструктуры для бізнесу па-ранейшаму засяроджана ў буйных гарадах.
У 2023 годзе Праграма развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі запусціла пілотную праграму па пераадоленні лічбавага разрыву для сельскага бізнесу ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах. Ініцыятыва заключаецца ў выкарыстанні сацыяльных сетак і маркетплэйсаў сацыяльнымі прадпрымальнікамі з мэтай прасоўвання іх сацыяльнай значнасці сярод пакупнікоў. Эксперты ініцыятывы дапамаглі прадпрымальнікам стварыць асабістыя кабінеты, разабрацца з арганізацыяй дастаўкі, вядзеннем маніторынгу і аналітыкі, а таксама далі практычныя парады па прасоўванні на маркетплейсах.
Досвед з працы з сацыяльнымі прадпрымальнікамі Брагінскага і Хойніцкага раёнаў лёг у аснову трох дарожных карт:
Прасоўванне бізнесу праз інструменты электроннай камерцыі дапаможа сацыяльным прадпрымальнікам, як з рэгіёнаў, так і з буйных гарадоў больш эфектыўна пазіцыянаваць сацыяльны складальнік свайго бізнесу і прыцягнуць новых пакупнікоў, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 11 і іншых МУР.
Падрабязней пра пілотную праграму прасоўвання сацыяльных прадпрымальнікаў у сацыяльных сетках і маркетплейсах можна даведацца па спасылцы.
КАРТА САЙТА