1

У Беларусі распрацаваны спецкурс па фарміраванні камфортнага і эфектыўнага гарадскога асяроддзя

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім саюзам архітэктараў і Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь распрацавалі навучальны спецкурс «Камфортнае і эфектыўнае гарадское асяроддзе». Яго мэтай з’яўляецца сістэматызацыя і актуалізацыя ведаў і навыкаў у сферы кіравання развіццём камфортнага гарадскога асяроддзя.

Спецкурс уяўляе сабой інтэнсіўнае аднадзённае навучанне з дзесяці акадэмічных гадзін, дзе даецца мінімум тэорыі і максімум практыкі. У яго праграме прадугледжана азнаямленне і аналіз кейсаў рознапрофільных айчынных і замежных праектных кампаній па стварэнню эфектыўнага асяроддзя пры ўзвядзенні, рэканструкцыі і мадэрнізацыі грамадскіх, жылых, медыцынскіх аб’ектаў. Удзельнікі спецкурса таксама атрымаюць унікальны вопыт адаптацыі міжнародных практык у Беларусі, а таксама змогуць абмяняцца адзін з адным прафесійнымі праблемнымі аспектамі і знайсці выйсце з іх.

Прайсці спецкурс могуць практыкуючыя спецыялісты, напрыклад, галоўныя архітэктары гарадоў і намеснікі кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва.

Праграма спецкурса «Камфортнае і эфектыўнае гарадское асяроддзе», даты правядзення заняткаў і ўмовы ўдзелу размешчаны на афіцыйным сайце Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Фарміраванне эфектыўнага і спрыяльнага гарадскога асяроддзя ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11 і іншых МУР.