У Беларусі распрацоўваецца анлайн-платформа для аказання псіхалагічнай дапамогі падлеткам - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі распрацоўваецца анлайн-платформа для аказання псіхалагічнай дапамогі падлеткам

3 лістапада 2021

У Рэспубліцы Беларусь штогод больш як 50 тыс. падлеткаў атрымліваюць разнастайную дапамогу і кансультацыі ў сферы псіхічнага здароўя.

Цяпер у Беларусі ўдасканальваюцца інструменты аказання псіхалагічнай дапамогі падлеткам. У гэтых мэтах эксперты Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) распрацоўваюць анлайн-платформу індывідуальнай псіхалагічнай дапамогі. Пры распрацоўцы анлайн-платформы вядзецца цесная работа са спецыялістамі сістэмы аховы здароўя, псіхолагамі, педагогамі. Акрамя таго, да гэтай работы прыцягваюцца і самі падлеткі для таго, каб даведацца аб іх асноўных праблемах і патрэбнасцях.

У перспектыве, выкарыстоўваючы анлайн платформу, падлеткі змогуць знайсці адказы на хвалюючыя пытанні і атрымаць кваліфікаваную індывідуальную псіхалагічную дапамогу ад рэальнага спецыяліста.

Рэалізацыя падобных праграм уносіць істотны ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 2, 34, 9, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб анлайн-платформе можна азнаёміцца на сайце: http://www.dompressy.by/2021/10/26/26-oktyabrya-2021-goda-sostoyalas-press-konferenciya-zdorove-rebenka-segodnya-zdorovaya-naciya-zavtra-o-realizacii-nacionalnoj-strategii-ukrepleniya-zdorovya-detej-i-podrostk/.

КАРТА САЙТА