У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа аховы здароўя - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа аховы здароўя

13 чэрвеня 2023

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь запусцілі распрацоўку новага праекта – стварэнне лічбавай платформы аховы здароўя.

Лічбавая платформа ахопіць усю сферу інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій сістэмы аховы здароўя і паслужыць стымулам для фармавання новых падыходаў па лічбавай трансфармацыі галіны аховы здароўя. Будзе выбудавана дакладная структура стварэння, укаранення, суправаджэння і развіцця цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя.

Лічбавая платформа аховы здароўя ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА