9 сакавіка 2021
У Рэспубліцы Беларусь пачата праца па стварэнні нацыянальнага брэнда. Дарожная карта па распрацоўцы і прасоўванні брэнда Беларусі вядзецца міжведамаснай рабочай групай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, канцэрнаў, мясцовых органаў улады, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн.
Стварэнне нацыянальнага брэнда дазволіць стварыць вядомы станоўчы вобраз краіны, з якім можна больш эфектыўна прыцягваць замежныя інвестыцыі, развіваць турызм і прадстаўляць нацыянальны бізнэс у міжнародных праектах. Нацыянальны брэнд дапаможа паказаць эканамічны, сацыякультурны і прыродна-рэкрэацыйны патэнцыял Беларусі.
КАРТА САЙТА