У Беларусі распрацоўваюць праграму добраўпарадкавання лясоў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі распрацоўваюць праграму добраўпарадкавання лясоў

10 студзеня 2025

У лясной галіне Рэспублікі Беларусь распрацоўваецца праграма добраўпарадкавання на 2025 год.

Праграма ахопіць шырокі фронт работ: пачынаючы ад добраўпарадкавання адміністрацыйных будынкаў лясніцтваў і лясгасаў і заканчваючы знакавымі сацыяльнымі праектамі з прыцягненнем членаў дашкольных і школьных лясніцтваў. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена санітарнаму стану ляснога фонду, добраўпарадкаванню месцаў масавага адпачынку, устаноўцы нагляднай агітацыі на прыродаахоўную тэматыку.

Акрамя таго, Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе будзе праведзены шэраг акцый па добраўпарадкаванні і аднаўленні лясоў. У прыватнасці, працягнецца распачатая ў 2024 годзе акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Вясной і восенню 2025 года плануецца правядзенне акцыі «Чысты лес».

Акрамя таго, запланавана правядзенне агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый ляснога фонду і адміністрацыйных будынкаў сярод лясгасаў і іх структурных падраздзяленняў.

Захаванне і аднаўленне лясных рэсурсаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА