17 чэрвеня 2021
На «Белагра-2021» 2 чэрвеня 2021 г. адбыўся семінар «Магчымасці і перспектывы арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі». На семінары наведвальнікам распавялі пра сучасныя ўмовы развіцця вытворчасці арганічнай сельгаспрадукцыі і сертыфікацыі арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб вытворчасці і звароце арганічнай прадукцыі», які ўступіў у сілу 18 лістапада 2019 года, вылучыў арганічную сельскую гаспадарку ў асобную галіну, дазволіўшы ўсталяваць асаблівыя правілы для вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі і рэалізацыі арганічных прадуктаў. Паводле статыстыкі, на 1 чэрвеня 2021 года ў Беларусі 20 сельгасвытворцаў, 14 перапрацоўшчыкаў арганічнай прадукцыі і 6791,2 гектары зямель, занятых пад арганікай. Арганічнае сельская гаспадарка дазваляе паменшыць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і ўнесці ўклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 2 «Ліквідацыя голаду», 13 «Барацьба са змяненнем клімату» і 15 «Захаванне экасістэм сушы».
Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Фота: ecoidea.by
КАРТА САЙТА