У Беларусі развіваецца сфера лічбавай трансфармацыі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі развіваецца сфера лічбавай трансфармацыі

9 жніўня 2022

5 жніўня 2022 года Навукова-інжынернае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм» і Адкрытае акцыянернае таварыства «Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы лічбавай трансфармацыі.

Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва вызначаны:

  • абмен вопытам у галіне стварэння і развіцця лічбавай ініцыятывы «адзінае акно»;
  • узаемадзеянне ў сферы цыфравізацыі транспартных калідораў і лагістычных ланцужкоў;
  • пабудова нацыянальнай сістэмы беспапяровага і электроннага гандлю.

Развіццё сферы лічбавай трансфармацыі робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб пагадненні можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.mpt.gov.by/ru/news/05-08-2022-7995.

КАРТА САЙТА