У Беларусі развіваецца сфера лічбавай трансфармацыі

5 жніўня 2022 года Навукова-інжынернае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм» і Адкрытае акцыянернае таварыства «Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы лічбавай трансфармацыі.
Асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва вызначаны:
- абмен вопытам у галіне стварэння і развіцця лічбавай ініцыятывы «адзінае акно»;
- узаемадзеянне ў сферы цыфравізацыі транспартных калідораў і лагістычных ланцужкоў;
- пабудова нацыянальнай сістэмы беспапяровага і электроннага гандлю.
Развіццё сферы лічбавай трансфармацыі робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пагадненні можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.mpt.gov.by/ru/news/05-08-2022-7995.