9 снежня 2024
Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў. У гэты дзень у Беларусі праходзяць абласныя злёты валанцёраў «сярэбранага» ўзросту для абмену перадавым вопытам і новымі ініцыятывамі, ушаноўвання найбольш актыўных прадстаўнікоў руху. Новаўвядзеннем 2024 года стаў удзел у мерапрыемствах і маладых валанцёраў, навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі.
На сённяшні дзень у Беларусі сваю дзейнасць ажыццяўляюць больш як 6 тыс. маладых валанцёраў і 5 тыс. валанцёраў «сярэбранага» ўзросту. У лідэрах па колькасці «сярэбраных» валанцёраў Гомельская і Віцебская вобласці, у кожнай з якіх сваю дзейнасць ажыццяўляюць больш за 1100 «сярэбраных» валанцёраў. Больш за 90% валанцёраў «сярэбранага» ўзросту Беларусі – жанчыны 70 гадоў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Удзел у валанцёрскай дзейнасці грамадзян пажылога ўзросту дае магчымасць рэалізаваць патэнцыял старэйшага пакалення ў грамадскай дзейнасці, умацоўвае міжпакаленчыя сувязі, садзейнічае захаванню беларускіх традыцый.
Ініцыятывы «сярэбранага» валанцёрства цесна пераплятаюцца з маладзёжнымі валанцёрскімі праектамі, якія актыўна рэалізуюцца ў сацыяльных пансіянатах і тэрытарыяльных цэнтрах. Асноўныя напрамкі валанцёрскіх ініцыятыў:
Развіццё валанцёрскага руху, у тым ліку сярод пажылых грамадзян, садзейнічае стварэнню ўмоў для сацыяльнай актыўнасці насельніцтва, а таксама ўносіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА