1

У Беларусі развіваецца валанцёрскі рух

Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў. У гэты дзень у Беларусі праходзяць абласныя злёты валанцёраў «сярэбранага» ўзросту для абмену перадавым вопытам і новымі ініцыятывамі, ушаноўвання найбольш актыўных прадстаўнікоў руху. Новаўвядзеннем 2024 года стаў удзел у мерапрыемствах і маладых валанцёраў, навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі.

На сённяшні дзень у Беларусі сваю дзейнасць ажыццяўляюць больш як 6 тыс. маладых валанцёраў і 5 тыс. валанцёраў «сярэбранага» ўзросту. У лідэрах па колькасці «сярэбраных» валанцёраў Гомельская і Віцебская вобласці, у кожнай з якіх сваю дзейнасць ажыццяўляюць больш за 1100 «сярэбраных» валанцёраў. Больш за 90% валанцёраў «сярэбранага» ўзросту Беларусі – жанчыны 70 гадоў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Удзел у валанцёрскай дзейнасці грамадзян пажылога ўзросту дае магчымасць рэалізаваць патэнцыял старэйшага пакалення ў грамадскай дзейнасці, умацоўвае міжпакаленчыя сувязі, садзейнічае захаванню беларускіх традыцый.

Ініцыятывы «сярэбранага» валанцёрства цесна пераплятаюцца з маладзёжнымі валанцёрскімі праектамі, якія актыўна рэалізуюцца ў сацыяльных пансіянатах і тэрытарыяльных цэнтрах. Асноўныя напрамкі валанцёрскіх ініцыятыў:

  • клопат, догляд і падтрымка адзінокіх пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю, у тым ліку якія пражываюць у пансіянатах («Школа догляду», «Клопат», «Цэнтр валанцёрскай дапамогі», «Памочнік на гадзіну», «Валанцёр – сувязны» і інш.);
  • навучанне па прынцыпе «роўны навучае роўнага» камп’ютарнай і лічбавай пісьменнасці, фінансавай і кібербяспекі, замежным мовам («Школа бяспекі», «Эрудыт», «Я анлайн» і інш.);
  • удзел у грамадскай дзейнасці (патрыятычнае выхаванне, хатняе візітаванне, шэфская дапамога, сацыяльны турызм, адраджэнне беларускай культуры і захаванне гістарычных каштоўнасцяў);
  • арганізацыя работы клубаў творчай і спартыўнай накіраванасці, мастацкай самадзейнасці («Бабулін тэатр», «Свет танца», «Лячэбная сіла голасу», «Рытмы сэрца» і інш.).

Развіццё валанцёрскага руху, у тым ліку сярод пажылых грамадзян, садзейнічае стварэнню ўмоў для сацыяльнай актыўнасці насельніцтва, а таксама ўносіць уклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.