У Беларусі рэалізуецца адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі рэалізуецца адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця»

7 кастрычніка 2023

У мэтах папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі ў 2023-2024 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе рэалізаваны ІІ Рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця».

У праекце прымуць удзел 312 навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці з 51 установы агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны. Для ўдзельнікаў праекта будуць праведзены анлайн заняткі, прысвечаныя Мэтам устойлівага развіцця. Самыя актыўныя ўдзельнікі праекта будуць запрошаны на рэспубліканскі форум «МУР да 16-ці і старэй» і змогуць атрымаць тытул «Юны сябар МУР».

Палажэнне II Рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» даступна па спасылцы.

Правядзенне Рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» садзейнічае павышэнню дасведчанасці моладзі аб МУР, фарміраванню «ўстойлівага» ладу жыцця, а таксама папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2023 года.

КАРТА САЙТА