1

У Беларусі рэалізуецца комплекс мер па скарачэнні пластыкавых адходаў

На сённяшні дзень адным з найболей сур’ёзных і комплексных выклікаў для людзей і планеты, які закранае ўсе аспекты жыцця, з’яўляецца аднаразовы пластык. У Беларусі ў складзе цвёрдых камунальных адходаў пластык штогод складае каля 280 тон. З іх другаснай перапрацоўцы падлягаюць каля 35-37%.

У краіне пры падтрымцы агенцтваў сістэмы ААН прымаюцца эфектыўныя меры і рашэнні для зніжэння ўтварэння пластыкавых адходаў:

  • рэалізуецца план па зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную;
  • паляпшаюцца ўмовы і інфраструктура збору і бяспечнай утылізацыі бытавых адходаў, у тым ліку пластык;
  • укараняюцца новыя механізмы кіравання цвёрдымі камунальнымі адходамі ў малых гарадах: ад раздзельнага збору да перадачы перапрацоўчым кампаніям;
  • супрацоўнікі камунальных службаў прайшлі навучанне па новых падыходах да збору, сартаванні і перапрацоўцы пластыкавых адходаў;
  • праводзяцца работы па прасоўванні «зялёнай» адукацыі, развіццю ўніверсальных навыкаў і інавацыйнага мыслення сярод моладзі і інш.

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) распрацаваны праект Нацыянальнай Стратэгіі развіцця цыркулярнай эканомікі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года. Прадугледжваецца, што цыркулярная эканоміка будзе сфакусіравана на пяці прыярытэтных напрамках: экадызайн, рэсурсаэфектыўная, больш чыстая вытворчасць, прамысловы сімбіёз, сфера ўпакоўкі і шарынгавая эканоміка.

Рэалізацыя комплексных рашэнняў па скарачэнні выкарыстання пластыка ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерах па скарачэнні пластыка ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.