1

У Беларусі рэалізуецца новы фармат экалагічнай адукацыі

З мэтай павысіць у дзяцей экалагічную пісьменнасць, сфарміраваць культуру «зялёных паводзін», пашырыць веды аб экатурызме, чатыры найбуйнейшыя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі – заказнікі «Асвейскі», «Налібоцкі», «Азёры» і «Чырвоны Бор» сумесна з установамі адукацыі працуюць над стварэннем новай сеткі клубаў юных эколагаў.

У рэалізацыі ініцыятывы бяруць удзел ДУА «Асвейская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна», ДУА «Клясціцкі дзіцячы садок-сярэдняя школа ім. В.А. Хамчаноўскага Расонскага раёна», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына», ДУА «Азёрская сярэдняя школа».

Створаныя клубы юных эколагаў ужо аб’ядналі больш за 100 чалавек – 80 дзяцей і 20 экспертаў-эколагаў. У клубах дзеці будуць знаёміцца з раслінным і жывёльным светам запаведных тэрыторый, даведаюцца аб важнасці захавання прыроды і біяразнастайнасці для дабрабыту чалавека. Першыя мерапрыемствы заказнікаў і сеткі клубаў юных эколагаў прайшлі летам 2022 года ў Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцях.

Стварэнне сеткі клубаў юных эколагаў зробіць важны ўнёсак у развіццё «зялёнай» эканомікі Беларусі, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 13, 14, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязна інфармацыяй аб сетцы клубаў юных эколагаў можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/kluby-junyh-ekologov-belorusskie-zakazniki-pilotirujut-novyj-format-ekologicheskogo-obrazovanija-521532-2022/.