1

У Беларусі рэалізуецца праект па навучанні людзей старэйшага ўзросту лічбавым навыкам

25 красавіка 2025 года ў Мінску адбыўся выпуск першай групы афлайн-школы лічбавай пісьменнасці #НавучыСваіхБлізкіх, накіраванай на навучанне людзей старэйшага ўзросту лічбавым навыкам. Навучанне завяршыла група з 40 слухачоў.

З лістапада 2020 года праект #НавучыСваіхБлізкіх рэалізаваўся ТАА «Мабільныя Тэле Сістэмы» (МТС) у форме бясплатнай онлайн-школы, зараз курс можна прайсці і ў афлайн-фармаце на базе ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Мінска».

Праграма абноўленага курса для афлайн-школы складаецца з двух этапаў бясплатнага навучання: базавага для навічкоў, якія толькі пачынаюць асвойваць лічбавую пісьменнасць, і больш прасунутага ўзроўню для тых, хто хоча ўдасканальваць свае навыкі. На занятках людзі старэйшага ўзросту вучацца з дапамогай смартфонаў і планшэтаў бяспечна карыстацца плацежнымі сэрвісамі, сацсеткамі, размаўляць у мэсэнджарах, заказваць тавары онлайн, браніраваць электронныя талоны да ўрача і г.д. З новых тэм – адпраўка і адсочванне пасылак, знаёмства з раскладам транспарту і аплатай праезду, стварэнне прэзентацый, афармленне пакупак на маркетплейсах і анлайн-пляцоўках, а таксама агляд партала «Мая Рэспубліка». Акрамя гэтага, выкладчык курса вучыць граматна выкарыстоўваць інструменты штучнага інтэлекту для стварэння карцінак і тэкстаў.

Наступны набор у афлайн-школу адбудзецца ў верасні 2025 года. Запіс даступны на сайце школы лічбавай пісьменнасці #НавучыСваіхБлізкіх.

Рэалізацыя праекта #НавучыСваіхБлізкіх па навучанні людзей старэйшага ўзросту лічбавай пісьменнасці робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.