14 лютага 2023
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка стартаваў рэспубліканскі праект «Школа валанцёра МУР 2023», які рэалізуецца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ.
Першы занятак адбыўся 8 лютага 2023 года і быў накіраваны на знаёмства з ключавымі паняццямі і асноўнымі кірункамі валанцёрскай дзейнасці. Яго ўдзельнікамі сталі сябры клуба валанцёраў МУР, студэнты БДПУ. Усяго праграмай праекту запланавана правядзенне 10 тэматычных заняткаў.
Рэспубліканскі праект «Школа валанцёра МУР» уносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА