3 лютага 2023
З 6 па 10 сакавіка 2023 года з мэтай прасоўвання ідэй гендэрнай роўнасці ў маладзёжным асяроддзі, а таксама папулярызацыі творчасці беларускіх мастачак у Беларусі будзе рэалізаваны сацыяльна-адукацыйны праект «ЯНА ў мастацтве і жыцці: ламаем стэрэатыпы». Праект ініцыяваны Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ, Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам і Валанцёрскім атрадам Мэт Устойлівага Развіцця БДПУ. Праект «ЯНА ў мастацтве і жыцці: ламаем стэрэатыпы» ўключае ў сябе правядзенне выставы творчасці беларускіх мастачак, лекцый, трэнінгаў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў на тэму ролі жанчыны ў сучасным мастацтве і грамадстве.
Стаць удзельнікам праекту і прадставіць свае творчыя працы можа любы ахвочы. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 24 лютага 2023 года.
Рэалізацыя праекта «ЯНА ў мастацтве і жыцці: ламаем стэрэатыпы» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 10 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА