У Беларусі сфарміраваны рэйтынг інфраструктурных праектаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі сфарміраваны рэйтынг інфраструктурных праектаў

6 красавіка 2023

Міністэрства эканомікі завяршыла прыарытызацыю праектаў актуалізаванага нацыянальнага інфраструктурнага плана Беларусі на 2021-2025 гады.

Рэйтынг праектаў быў складзены з улікам іх уплыву на сацыяльна-эканамічныя і экалагічныя параметры развіцця рэгіёнаў, перспектывы размяшчэння прадукцыйных сіл. У рэйтынг увайшло каля 2 тыс. аб’ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры. Плануецца, што адпрацоўка механізма прыярытызацыі і яго планамерная інтэграцыя ў дзейную сістэму размеркавання рэсурсаў будзе выканана ў 2023-2024 гадах.

Рэалізацыя сістэмнага падыходу да планавання інвестыцый у інфраструктуру ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэйтынгу можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА