У Беларусі спрагназавалі якія прафесіі і кампетэнцыі будуць запатрабаваны праз 10 гадоў

У лютым-сакавіку 2024 года ў рамках праекта ПРААН «Развіццё інавацыйнага патэнцыялу моладзі для паскоранага ўстойлівага развіцця Беларусі» была праведзена серыя фарсайт-сесій па прагназаванні патрэбнасцей рынку працы на наступныя 10 гадоў.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў з больш як 50 арганізацый, а таксама ўстаноў прафесійнай адукацыі.
Усяго было праведзена тры фарсайт-сесіі, кожная з якіх была прысвечана аднаму з сектараў эканомікі: сельскай гаспадарцы, машынабудаванню і будаўніцтву. Па выніках фарсайт-сесій для кожнай галіны былі выдзелены па пяць новых прафесій, якія ўлічваюць трэнды і тэхналогіі, якія будуць актуальныя наступныя 10 гадоў. Акрамя таго, для кожнай прафесіі былі вызначаны кампетэнцыі, якім неабходна навучаць студэнтаў ва ўстановах прафесійнай адукацыі.
Вынікі фарсайт-сесій стануць часткай комплекснага даследавання па ўкараненні новых прафесій у эканоміку краіны.
Актуалізацыя адукацыйных праграм і прафесійных стандартаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.
Больш падрабязна з вынікамі правядзення фарсайт-сесій можна азнаёміцца па спасылцы.