У Беларусі стартавала акцыя «Тыдзень лесу» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі стартавала акцыя «Тыдзень лесу»

27 сакавіка 2023

У красавіку ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», арганізаваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Тэрміны правядзення акцыі:

  • У Брэсцкай вобласці: 1-8 красавіка;
  • У Віцебскай вобласці: 15-22 красавіка;
  • У Гомельскай вобласці: 8-15 красавіка;
  • У Гродзенскай вобласці: 15-22 красавіка;
  • У Мінскай вобласці: 8-15 красавіка;
  • У Магілёўскай вобласці: 17-23 красавіка.

Каб паўдзельнічаць у акцыі, дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, абазначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

Правядзенне акцыі «Тыдзень лесу» робіць важны ўклад у захаванне лясных рэсурсаў, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб тэрмінах правядзення акцыі ў кожным рэгіёне можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА